юць толькі для сябе, як і тыя прывілеі, што надавау ім польскі урад, і залічваючы гэту мову да «паньскай», коса глядзяць на дробную шляхту, калі гэта заблудзіушая авечка часамі хоць у «свята» і «пра гасцей» пратандуя на польскую мову, як на прыкмету належнасці сябе да «дэлікатнай», «паньскай» клясы.
Так шло да часу падзелу Польшы, калі наш край падпау пад уласць Расейскаго ураду.
Расейскі урад доугі час па забраньню нашаго краю лічыу нас палякамі. Гэта тлумачыцца слабым развіцьцем этнаграфічна-філалогічнай навукі у Расеі у той час з адной стараны і племенною рожнасцью нашаго народу у зраунаньню з вялікароскім — з другой. У першых дзесятках гадоу нашаго забору Расейскі урад ня толькі ня адлічвау нас ад палякау аля нават памагау польскім і апалячаным беларускім групам правадзіць у жыцьце іх палянізатарскую працу. Палянізацыя краю Беларускаго у гэты час дашла да вызшаго прадзелу. Ніколі у перад так ня панавала на Беларусі польска-іезуіцкая прасвета, як у час 10-40 годы. Гэта найлепей сведчыць, што палітыка Расейская ніколі на кіравалася пры заборы нашаго краю жаданьням «освободіть угнетенных братьев от польскаго іга», як то тлумачылі расейскія гісторыкі, а толькі імпэралістычнымі мэтамі.
Гэтак дзеялася да часоу польскаго паустаньня у нашым краю 63 году, калі наша селянства ня толькі ня пашло за паустаушымі «панамі», аля нават адняслося к паустаньню з няпрыхільнасцю.
Пасля гэтаго Расейскі урад сцямянууся, што наш цемны народ можа служыць для яго добрым матар’ялам у русыфікацыі і засілі як нашаго краю, каторы ён усе ящэ лічыу польскім, так і прытыкаючай да яго супраудзівай Польшы.
Ад гэтых часоу пачынаецца у нашым краю паліцэйска-русыфікатарская праца Расейскаго ураду. Была паслані у наш край цэлая армія уселякіх чыноунікау, каторыя з помач’ю казацкіх нагаек мелі наш край «ісконі рускі»., як яны называлі, усеж чамусь перэрабляць на «рускі». Беларускі народ, як гаворыцца, папау із агня ды у полыма. Усе свае родная была задушана, забіта. Палякі называлі нашу мову «простаю», расейцы-ж назвалі «искуственной смесью