Заканчваючы мусім дабавіць, што мова-гэта той цэмэнт, каторы спайвая народ і дае яму моц быту, і што бяздолья беларуса у ва многум залежала ад асірацелай іх мовы.
V.
Кіньмо ящэ беглы узгляд на адну нацыанальную асобнасць беларуса, гэта яго абычай, як праяў духоунай творчасці.
Абычай беларуса ва многум рожніцца ад абычаю народау сумежных нацый. Заховаючы у глыбі сябе поуны паэзыі містытызм, каторы ест няадлучнай патрэбай быту беларуса, патрэбай рэалізаваньня абстрактных праявау прыроды у звязі з уласным пачуцьцем і псыхікаю, у наружы — повян прастаты і наіунасці і бадай зразумелы толькі для таго, хто добра ведая душу беларуса. Толькі у абычаі беларуса так ярка-індывідуальна выліваецца вечная шуканьня кону, як няспазнанай, няадгаданай сілы быту. Прадвечнасць таемнаго і прастата будзенщыны, два рожныя шляхі, у абычаі беларуса сходзяцца у адзін, каторы яго вядзя то на магілкі з глыбокім сумам спрауляць дзяды, то на вяселья у смеху снуць радасць быту.
Абычай беларуса — гэта культ яго нацыанальнай душы вязанка яго чыстай народнай паэзыі, вечны пацяг, у щэрых будняг гаротнаго жыцьця, у край ня адкрытаго… Гэта ня адно спадак па яго пращурах: гета канкрэтны выплыу з быту беларуса; ен вытвараецца і расце з творчасцю і ростам душы беларуса, аля у аснове сваей ен ня зменны — гэта усеж тоя містычная служэньня кону.
Абычай беларуса, як духоуная творчасць яго, у большай частца выліваецца у касца і песні, як патрэбе маралі і хараства. Каска і песня беларуса — гэта крытэрыум яго духоунаго быту, гэта яго псыхічна пачуцьцевы воблік. Гаворачы а касца і песні беларуса, мы ня памылімся калі скажэм, што гэта ест шлях гістарычных перажываньяу беларускай нацыі, што гэта ест няпісаная гісторыя беларускаго народу.
Ня маючы адгалоску свайго жыцьця у творчасці, прыбранаго у літэратурныя формы, зверху ад свае інтэлігэнцыі, народ стварыу гэта сабе сам бяручы матэр-