з яго княжацтва. У гэтым яно ня знаходзіла нават сабе апоры, бо народ, каторы гібеу і руйнавауся ад частых свад сваіх князеу, рад быу адпачыць і пажыць спакойна пад уладнасцью сільнаго апекуна. Ды і у скутку гэта ня было праудзівая заваеваньне адным народам другога, а скарэй была перамена дынастый князеу адной на другую. Уліушы у сябе грамадную моц крывіцкаго народу, тады як і так яно было на палавіну разбаулена, а мо і болей, Крывіцкім народам, Літоуская княжацтва стала зусім крывіцкім, чым Беларускім.
Ад гэтых часоу пачынаецца гісторыя супольнаго жыцьця Беларуска-Літоускаго народу ня толькі у прываце, як было да сюль, аля у гісторыі і палітыца. Літоускі народ, спакойны, закаханы у сваей пущы, усе больш і больш падпадау уплыву сваіх сяброу крывічоу, палюбіу іх і жыу з імі у вялікуй згодзе праз увесь час гісторыі. Ды і ня дзіу, што пры большасці беларускаго народу, пры яго вызшуй цывілізацыі і перавазе, у Беларуска-Літоускум княжацтве мова, уладарства і уся афіцыальная старана жыцьця былі беларускія. Эта быу адзін з лепшых перыадау развіцьця беларускай культуры. Беларуская літэратура, стаяушая у той час на вызшуй ступяні развіцьця чым другія, была пярадавым кірауніком; беларуская юрысдыкцыя магла па прастаце сваіх знамянітых статутау і іх паунаце і усестаронней глубіне ахопляннаго быту іці у спрэчкі са знамянітай у той час рымскай юрысдыкцыей. Прасвета также пачынала быць даступнай ня толькі для "прывілегірованных".
Так жылося да часоу саедзіненьня Беларуска-Літоускаго княжацтва з Польшаю. Саедзіненьня гэта ня было у праудзівым змысле саедзіненьнем народау, а толькі каралеу, па заволяй і згодай народау, чаму яно і ня дало карысці, як яно дало карысць беларуска-літоускаму народам ад іх супольнаго саедзіненьня бяз чужой для народу палітыкі алігархіі.
Гэты гістарычны акт стау для Беларуска-Літоускаго народу ракавым і, як убачым далей, гаротныя