„СЯЛЯНКА“ В. ДУНІН-МАРЦІНКЕВІЧА НА МЕНСКАЙ СЦЭНЕ
(Гістарычная спраўка)
Альбэрт Паўловіч
„Сялянка“ — гэта двухактовая комэдыя-опэра: выдана яна была ў Вільні, у 1846 годзе (16°. 109); музыку да яе скомпанаваў Станіслаў Манюшка, выдатны беларускі композытар.
Гэтая опэра карысталася вялікім посьпехам і ставілася яна ў Менску, у Бабруйску і Слуцку; на провінцыі, як мне вядома, яна ставілася на кватэры ў нашага далёкага сваяка Валерага Паўловіча, у Глуску.
Валеры Паўловіч сам быў беларускі поэта[1] і быў блізка знаёмы з Дунін-Марцінкевічам.
Склад трупы В. Марцінкевіча быў звыш 20 чалавек, у тым ліку сам аўтар і дзьве яго дачкі.
Апрача аўтара, вельмі чынны ўдзел прымалі яго два таварышы: Авэр‘ян Васільеў і Ляўданскі. Вось на гэтых двух асобах я мушу спыніць увагу.
А. Васільева я пазнаў дзякуючы таму, што з ягоным сынам, Якавам, мне давялося служыць на Лібава-Роменскай чыгунцы.
Я. Васільеў нарадзіўся і памёр у Менску, быў шчырым беларусам. Нацыянальнае пачуцьце перайшло да яго ад яго бацькі, Авар‘яна. Шмат гадоў мы з ім служылі і таварышкавалі. Неяк раз зусім выпадкова пачалі паміж сабой гутарыць пабеларуску. Тутака выкрылася сама сабой наша прыхільнасьць да роднае мовы і мы пасьля таго ўжо так гутарыць не пакідалі.
На нас, праўда, зьвярталі ўвагу,—некаторыя казырыліся, некаторыя высьмейвалі і толькі лічаныя асобы: А. С. Шыманскі, браты А. і І. Каспэрскія, П. Малішэўскі і П. Астанковіч зусім шчыра нас
- ↑ В. Паўловіч быў вайсковы і ў 1860 г. жыў у Бабруйскім павеце (між іншым, у Глуску і Парычах). Аб ім часта мне ўспамінаў дзядзька Апалінары Паўловіч, які спатыкаўся з ім у Парычах і расказваў, што ён пісаў вершы і папольску, і пабеларуску ім вельмі быў зацікаўлены Ян Луцкевіч, які меў рукапісы яго, і мой бацька дакладна яму даў весткі аб радні, у каго-б Луцкевіч мог дастаць яшчэ што-колечы з рукапісаў (перапіска з Іванам Луцкевічам у мяне захавалася, у ёй-жа ён цікавіўся і аб афішы „Сялянка“).