Гэта старонка не была вычытаная
— У полі зьвінелі калосься,
як гораду песьня падпольля…
...........
Цяжка, ой, цяжка жылося
Беларусі пад няволяй.
Польшчы рука
у Менску слаўным
панавала,
а Сьвіслач рака
так забаўна
злавала:
Б‘е ў берагі,
уздымаючы гул,
скрыгоча:
Што, пан дарагі,
падстаўляе нагу
рабочы?
Дзяржыся!..
Сьвіслач кіпела
няволяй.
Гэй, раступіся! —
гудзела
падпольле.
Панства выла: —
ламаюць
засовы.
і Беларусь радзіла
Кастрычнік
Ліпнёвы!