Гэта старонка не была вычытаная
На вуліцах сьцягі рдзеюць,
над вокнамі ўзломаных крам…
Ня відаць Абрама, дзе ён?
Што цяпер робіць Абрам?
Яму справілі з блудам заручыны,
уцякаючы ўланы-зьвяры.
І Абрам як-бы атручаны…
З ім ня хоча й жыцьцё гаварыць, —
яго хваляй сваёю глынула
І пусьціла з пакатай з гары…
У Абрама ў грудзёх мільганула:
дачку сваю адшукаць,
а дачка ў разгул нырнула, —
ёй сорам Абрама знаць.
Вочы ўзыме маланьнем Абрам
у бязбожную высь-небазвод:
Ну і просіць: — сьвяты Аўраам,
дай дажыць сваіх год без клапот.
А маліцца, адзеўшы талесы,
не хадзіў Абрам у школу
і ламае, ламае пальцы, —
час настаў невясёлы.