АНАТОЛЮ ВОЛЬНАМУ
За вакном мітульга сыпучая, вецер сьвістам у хату просіцца. З-за лахмоцьцяў месяц змучаны ды на п‘яніцу-ночку косіцца.
А па вузкіх, брудных вуліцах ліхтароў сьвет цалуецца з лужамі. Вакеніцы да сьцен бліжай туляцца, — вось мо‘ вецер сарваць і ня здужае…
… Эх, гульбішчам такім я прыяцель, разам з ветрам зрываў-б вакяніцы, бо такою гульнёй-багацьцем успаміны ў грудзёх крынічаць…