Старонка:Па беларускім бруку (1925).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

З ПОЭМЫ „МАЯ КАЗКА“


∗     ∗

Топчацца вечар па вуліцы,
скрыпіць стаптаны сьнег.
Мінулым маці прытуліцца;
нашу казку раскажа мне:

— Студзень. Шосты год.
Дваццатае сталецьце.
Водзе ў карагод
голад свае сеці.

Холадна. Мароз.
Узор на вокнах віўся…
Сынку добра рос, —
у час цяжкі радзіўся.