Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/52

Гэта старонка не была вычытаная

При понті́йстѣмъ Пїла́тѣсловамі гэтымі падчыркнуты час сьмерці Госпада Іісуса Хрыста, іменна, калі Юдэяй кіраваў Понтый Пілат.

По писа́нїємъяк аб гэтым сьведчылі прарокі ў Сьв. Пісаньні.

И҆ возше́дшаго на небеса̀Сын Божы па ўваскрасеньні ўзышоў на неба, узьнесься.

И҆ сѣдѧ́ща ѿдеснꙋ́ю Ѻ҆тца̀. Узыйшоўшы да Бога Айца Іісус Хрыстос сядзіць праваруч, з правага боку Яго, што азначае, што Сын Божы мае аднолькавую з Богам Айцом уладу і сілу.

И҆ па́ки грѧдꙋ́щагомы верым, што Сын Божы яшчэ раз, ізноў прыйдзе, тады ўжо судзіць людзей.

Животворѧща́гоажыўляючага, бо Дух Сьвяты дае сілу, жывіць, ажыўляе верныя Богу істоты.

И҆же ѿ Ѻ҆тца̀ и҆сходѧ́щагоКаторы ад Бога Айца выходзіць. Гэтым Дух Сьвяты адрозьніваецца ад іншых асобаў Сьв. Тройцы.

И҆же со Ѻ҆тце́мъ и҆ Сы́номъ спокланѧ́ема и҆ ссла́вимаЯкога нароўні з Богам Айцом і Сынам выслаўляем і паважаем.

Глаго́лавшаго пр҇орѡ́киЯкі гаварыў цераз прарокаў (абвяшчаўшых волю Божую).

Це́рковьЦарква. У даным выпадку слова гэтае азначае ня месца службы Божай — храм або царкву, але грамаду людзей, злучаную адной верай праваслаўнай, законам (правам) Божым, старшынай (іерархіей) царкоўнай і царкоўнымі таінствамі.

Собо́рнаѧзборная, сабраная з веручых людзей усіх краёў, часоў і народаў.

Апо́стольскаѧбо праз апосталаў распаўсюджана, зацьверджана, ўпарадкавана.

И҆сповѣ́дꙋювызнаю, прызнаю.

Во ѡ҆ставле́нїе грѣхѡ́въдзеля адпушчэньня ці дараваньня грахоў.

Ча́ю воскресе́нїѧ ме́ртвыхъбудзе некалі час, што душы ўсіх памёршых людзей злучацца са сваім целамі, і ўсе памёршыя людзі зноў ажывуць.