Старонка:Першая навука Закону Божага (1936).pdf/53

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Жи́зни бꙋ́дꙋщагѡ вѣкачакаю жыцьця ў будучым веку.

Пытаньні: Як мы павінны верыць? Дзе зьмяшчаецца вызнаньне веры, якую даў нам Сам Бог і Сьвятыя Апосталы? На колькі часьцін дзеліцца Сімвал Веры нашай? Як Сімвал Веры вымаўляецца?

Дзесяць запаведзяў Закону Божага.

Бог даў нам цераз прарока Майсея 10 запаведзяў, каб мы іх спаўнялі і заслужылі ў Бога царства нябеснае. Вось гэтыя запаведзі:

1.А҆́зъ є҆́смь гд҇ь бг҃ъ тво́й: да не бꙋ́дꙋтъ тебѣ́ бо́зи и҆ні́и ра́звѣ менє̀. 1.Я — Гасподзь Бог Твой, хай ня будзе ў цябе іншых багоў, апрача Мяне.
2.Не сотворѝ себѣ́ кꙋмі́ра и҆ всѧ́кагѡ подо́бїѧ, є҆ли҆ка на небесѝ горѣ́, и҆ є҆ли҆ка на землѝ ни́зꙋ, и҆ є҆ли҆ка въ вода́хъ под земле́ю: да не поклони́шисѧ и҆мъ, ни послꙋжи́ши и҆мъ. 2.Не ствары сабе куміра і ўсялякае па-
добнасьці ні таго, што высака на небе і нізка на зямлі, ні таго, што ў вадзе пад зямлёю, — не пакланяйся ім і ня служы ім.