І выходзіць удалы Кірыбеевіч,
Цару ў пояс моўчкі кланяецца,
Скідае з магутных плеч футру аксамітную,
Падпіраецца ў бок рукою праваю,
Папраўляе шапку рукой леваю,
І чакае ён сабе супраціўніка…
Тройчы громкі кліч пранікалі—
Ні адзін баец і не зрушыўся,
Ўсе стаяць ды друг друга падштурхваюць
А у полі апрычнік пахаджвае,
З баязлівых байцоў жарты строячы:
«Прыцішэлі, нябось, забаяліся!
Так і быць, абяцаю для свята я
Адпусціць жывога пакаяцца,
Вось пацешу толькі цара-бацюхну».
Раптам людзі ў бакі расступаюцца —
І выходзіць Сцяпан Парамонавіч,
Малады купец, удалы баец,
А па прозвішчу Калашнікаў.
Пакланіўся раней цару грознаму,
Пасля беламу Крэмлю ды святым царквам,
А тады ўсяму народу рускаму.
Гараць вочы яго сакаліныя,
На апрычніка ўзіраюцца.
Насупроць яго ён становіцца.
Баявыя рукавіцы нацягвае,
Магутныя плечы распроствае.
Ды русую бараду пагладжвае.
І сказаў яму Кірыбеевіч:
«А паведай мне, добры моладзец,
Ты якога роду, племені,
Якім імем ты называешся?
Каб мне ведаць, па кім паніхіду служыць,
Перамога над кім будзе ў гонар мне».
Адказаў тут Сцяпан Парамонавіч:
«А завуць мяне Сцяпанам Калашнікавым,
А радзіўся я ад чэсных бацькоў
І жыў па закону гасподняму: