Вось на плошчы натоўпы збіраюцца,
Звон жалобны гудзіць, нібы стогнучы,
І разносіць ён вестку нядобрую.
Па высокаму месцу лобнаму,
У сарочцы чырвонай, з яркай запанкай,
З вялікай сякерай навостранай,
Рукі голыя паціраючы.
Кат з усмешкаю пахаджвае,
Удалога малайца чакаючы.
А ліхі баец, малады купец
З роднымі братамі развітваецца:
«Вы, браточкі мае, другі кроўныя,
Пацалуемся ды абнімемся
На апошняе развітаннейка.
Перадайце мой паклон Алене Дзмітраўне,
Не сумуе няхай — перадайце ёй,
Пра мяне маім дзеткам не расказываць;
Пакланіцеся дому бацькоўскаму,
Пакланіцеся маім таварышам,
Памаліцеся самі у божай царкве
За душу маю вы, душу грэшную».
І скаралі Сцяпана Калашнікава
Смерцю лютаю, ганебнаю;
І галованька яго бяздольная
У крыві на плаху пакацілася.
Пахавалі яго за Масквой-ракой,
На чыстым полі паміж трох дарог,
Паміж Тульскай, Разанскай, Ўладзімірскай,
І бугор зямлі сырой тут насыпалі,
І кляновы крыж тут паставілі.
І гуляюць, шумяць ветры буйныя
Над яго безыменнай магілкаю;
І праходзяць міма людзі добрыя,—
Пройдзе стар чалавек — перахрысціцца,
Пройдзе хлопец — той падбадзёрыцца,
Пройдзе дзеўчына — замаркоціцца,
А пройдуць гусляры — сплюнь песеньку.