караблёў. Можаце сабе ўявіць, якой велічыні было тулава!
Мачты мы, канешне, так і пакінулі ў разяўленай рыбінай ляпе, каб яна больш нікога не магла праглынуць.
Вызваліўшыся з палону, мы, вядома, захацелі ведаць, дзе мы знаходзімся. Выявілася — у Каспійскім моры. Гэта вельмі здзівіла нас усіх, таму што Каспійскае мора — закрытае: яно не злучаецца ні з якімі іншымі морамі.
Але трыногі вучоны, якога я захапіў на Сырным востраве, растлумачыў мне, што рыба трапіла ў Каспійскае мора праз яні-небудзь падземны нанал.
Мы накіраваліся да берагу і я паспяшыў на сушу, заявіўшы сваім спадарожнікам, што больш ніколі і нікуды не паеду, што з мяне даволі і тых прыгод, якія я перажыў за гэтыя гады, а цяпер я хачу адпачыць!
Мае прыгоды добра такі стамілі мяне, і я парашыў зажыць спакойным жыццём.
СУТЫЧКА З МЯДЗВЕДЗЕМ
Але як толькі я вылез з лодкі, на мяне накінуўся велізарны мядзведзь.
Гэта быў страшэнны звер незвычайных размераў.
У адзін момант ён разарваў-бы мяне, але я схапіў яго за пярэднія лапы і так моцна сціснуў іх, што мядзведзь зароў ад болю.
Я ведаў, што калі я адпушчу яго, ён тут-жа разарве мяне, і таму трымаў яго лапы тры дні і тры