Гэта старонка не была вычытаная
Іду неяк лесам, а насустрач мне ваўчышча. Разявіў ляпу і проста на мяне.
Што рабіць? Уцякаць? Але воўк ужо накінуўся на мяне, зваліў з ног і зараз-жа перагрызе мне горла. Другі на маім месцы спалохаўся-б, але вы ведаеце барона Мюнхаузена! Я рашучы, здагадлівы
і смелы. Ні хвіліны не марудзячы, я засунуў кулак воўку ў ляпу і, каб ён не адкусіў мне руку, усоўваў яе ўсё глыбей і глыбей.
Воўк раз‘юшана глядзеў на мяне. Вочы яго блішчэлі ад злосці. Але я ведаў, што, калі я вырву руку, ён разарве мяне на дробныя часткі, і таму смела ўсоўваў яе ўсё далей і далей.
І раптам мне прышла ў галаву цудоўная думка: я ўхапіўся за воўчыя ўнутранасці, моцна тузануў іх і вывернуў ваўка як рукавіцу навыварат.