Гэта старонка не была вычытаная
Гэта куртка і цяпер на мне.
Вы, здаецца, не верыце мне, вы ўсміхаецеся? Але паглядзіце сюды і вы паверыце: хіба вы не бачыце сваімі вачыма, што цяпер на маёй куртцы асталося ўсяго два гузікі? Калі я зноў пайду на паляванне, я прышыю да яе не менш трох дзесяткаў.
Ото будуць зайздросціць мне другія паляўнічыя!
КОНЬ НА СТАЛЕ
Я, здаецца, яшчэ нічога не расказваў вам пра сваіх коней?
Між тым у мяне і з імі здаралася нямала цудоўных гісторый.
Справа была ў Літве. Я гасцяваў у аднаго сябра, які надзвычайна любіў коней.
І вось, калі ён паказваў гасцям лепшага свайго каня, якім ён асабліва ганарыўся, конь сарваўся з вуздэчкі, зваліў з ног чатырох канюхоў і паімчаўся па дварэ, як вар‘ят.
Усе ад страху разбегліся.