Гэта старонка не была вычытаная
Жыхары былі вельмі рады, што іх кат загінуў, і прапанавалі карону мне.
— Калі ласка, добры Мюнхаузен, будзь нашым каралём. Зрабі нам паслугу, царствуй над намі. Ты такі мудры і смелы.
Але я наадрэз адмовіўся, таму што я не люблю агуркоў.
ПАМІЖ КРАКАДЗІЛАМ І ЛЬВОМ
Калі бура сцішылася, мы паднялі якар і тыдні праз два шчасліва прыплылі на востраў Цэйлон.
Старэйшы сын цэйлонснага губернатара прапанаваў мне пайсці разам з ім на паляванне.
Я згадзіўся з вялікай прыемнасцю. Мы адправіліся ў бліжэйшы лясок. Гарачыня стаяла страшэнная, і я павінен прызнацца, што з непрывычкі вельмі хутка стаміўся.
Але губернатараў сын, дужы малады чалавек, адчуваў сябе на гэтай спякоце добра. Ён жыў на Цэйлоне з дзяцінства.