Гэта старонка не была вычытаная
Вы ведаеце, як я люблю паляванне. Я абняў меткага стралка і запрасіў яго да сябе на службу. Ён з радасцю пайшоў за мною.
Праехаўшы шмат краін і гарадоў, мы пад‘ехалі да велізарнага лесу. Глядзім — каля дарогі стаіць чалавек велічэзнага росту і трымае ў руках вяроўку, якую ён накінуў пятлёю навокал усяго лесу.
— Што гэта ты цягнеш? — спытаў я ў яго.
— Ды вось спатрэбілася дроў насекчы, а тапор у мяне дома астаўся, — адказаў ён. — Я і хачу вось абыйсціся без тапара.