Гэта старонка не была вычытаная
Частка першая
КОНЬ НА СТРАСЕ
Я выехаў у Расію верхам на кані.
Было гэта зімою. Ішоў снег.
Конь стаміўся і пачаў спатыкацца. Мне вельмі хацелася спаць. Я ледзь не падаў з сядла ад стомленасці. Але дарэмна шукаў я начлега: па дарозе не сустрэў я ніводнай вёскі.
Што было рабіць? Прышлося начаваць у адкрытым полі.
Навокал ні куста, ні дрэва. Тольні маленькі слупок тырчэў з-пад снегу.
Да гэтага слупка я сяк-так прывязаў свайго азябшага наня, а сам лёг тут-жа на снягу і заснуў.