яе носа табакі, яна чыхнула, ды так моцна, што ядро вылецела з акна на вуліцу!
Вось колькі бяды натварыла іспанцам іх уласнае ядро, якое я паслаў ім назад.
Наша ядро таксама не прынесла ім радасці: яно трапіла ў іх ваенны карабель і патапіла яго, а на караблі было дзвесце іспанскіх матросаў!
Так што англічане выйгралі гэтую вайну галоўным чынам дзякуючы маёй здагадлівасці.
— Дзякую табе, мілы Мюнхаузен, — сказаў мне мой прыяцель генерал, моцна паціскаючы мне рукі. — Калі-б не ты, мы прапалі-б. Нашай бліскучай перамогай мы абавязаны толькі табе.
— Глупства, глупства! — сказаў я. — Я заўсёды гатоў служыць сваім сябрам.
У падзяку за маю паслугу англійскі генерал хацеў даць мне званне палкоўніка, але я, як чалавек вельмі скромны, адхіліў ад сябе такі высокі гонар.