Гэта старонка не была вычытаная
Гэта, канешне, быў месяц.
Мы знайшлі зручную гавань і вышлі на месячны бераг. Унізе, далёка, далёка, мы ўбачылі другую планету з гарадамі, лясамі, гарамі, морамі і рэчкамі. Мы здагадаліся, што гэта — пакінутая намі зямля.
На месяцы нас акружылі нейкія велізарныя страшыдлы, якія сядзелі верхам на трохгаловых арлах. Гэтыя птушкі замяняюць жыхарам месяца коней.
Якраз тады месячны цар вёў вайну з імператарам сонца. Ён адразу-ж прапанаваў мне стаць на чале яго арміі і павесці яе ў бой, але я, вядома, наадрэз адмовіўся.
На месяцы ўсё значна большае, чым у нас на зямлі.