— 24 —
Клічуць мазурэ хлапчука, — не адзываецца.
— Во, бэстыя! — кажуць мазурэ, — дапаў да талакна: і нам нічога не пакіне! Пусьці казла ў гарод!..
Шкада Панасу й Тарасу хлапчука, але яны й самі ня пэўны, што ён утапіўся. Хто яго ведае? А мо мазурэ й запраўды пад вадою могуць дыхаць?
І страх іх бярэ, і праканацца хочацца. Глядзяць, што будзе далей.
Паклікалі яшчэ раз мазурэ хлапчука, — не аказваецца.
— Абжорся пэўна талакна, ды вылязьці ня можа, — рашылі яны.
Пацягнулі за вяроўку, — выцягнулі хлапца.
— Бач, як нажорся, аж распух! Ну, няхай пасьпіць тут на беразе, — кажуць мазурэ.
Клічуць яны другога хлапца, прывязваюць да шыі камень, за паяс вяроўку, загадваюць ня есьці ўсяго талакна і спускаюць у заваню.
Не сьцярпелі тут Панас з Тарасам! Праканаліся, што і мазурэ пад вадою жыць ня могуць.
— Пачакайце, людцэ! Што вы робіце? — крычыць на іх Тарас.
— Талакно мяшаем! — адказваюць мазурэ.
— Дык чаму-ж вы ў дзяжы, ці ў якім другім начыньні талакна ня робіце?
Мазурэ сказалі, што ніякага начыньня з сабою ня маюць, а надта хочуць есьці, бо даўно ў дарозі.
— Ну, дык мы вам пакажам, як можна без начыньня талакно зрабіць! — кажа Тарас.
Зараз распрануліся, закасалі рукавэ, папрасілі мукі і парожні мяшок. Зрабілі цеста, вымазалі ім добра з сярэдзіны мяшок, насыпалі туды мукі,