— 32 —
вясёлым настроі не заўважылі, як апынуліся ў Берасьці.
— Ну, дзякаваць Богу, сваей старонкай запахла!
Тут яны зноў сустрэліся з Арцемам. Расказалі яму, што чулі й бачылі на белым сьвеце. Выпілі разам кварту гарэлкі, ўзялі ад Арцема ліст да яго бацькоў і паехалі далей.
На Купала яны былі ўжо дома. Якраз да касьбы ўправіліся!
Рады Панас і Тарас, што сваімі вачыма убачылі, да чаго мудрыя людзі на сьвеце жывуць! Ня раз панадрывалі ад сьмеху жыватэ суседзі Панаса і Тараса, слухаючы іх апавяданьні. Ды й цяпер яшчэ, лежачы на печы (бо ужо зусім старыя), апавядаюць яны сваім ўнукам, як мазурэ на сьвеце жывуць і да чаго яны здольны народ.
І мне калісьці, як я быў музыкаю на вясельлі Тарасавага сына, прышлося да сьлёз нарагатацца, слухаючы іх апавяданьні. Цікаўныя і пацешныя рэчы яны расказвалі! Але ўсіх цяпер я не магу прыпамятаць. Дык ось, каб і гэтыя ўрэшце ня вылецелі з галавы, я ўзяў ды й запісаў.