Другім сымболем рэвалюцыі зьяўляецца ў поэты касьба:
Дружна ідзі, бедны люд, калі сонца к касьбе |
Наадварот, зіма бярэцца, як сымбаль уціску і прыгнечаньня:
Цярпі, зямелька родная, |
Вобразы народнай фантастыкі пад пяром Янкі Купалы набываюць значэньне соцыяльных злыдняў:
Ведзьмы, чэрці з таго сьвету, |
Сустракаем вельмі часта і вобразы, узятыя з абстаноўкі вясковага побыту: лапаць—сымбаль беднасьці, хата, у якую заходзіць падарожнік—Беларусь, статак—полк, сявец—грамадзкі і культурны дзеяч.
Часам у поэты алегорычнасьць набывае характар эзопаўскай мовы. Гэтак, напр., у вельмі захованых вобразах-найменьнях малюе Купала разбушаваўшуюся стыхію рэакцыі:
Мяцеліцы нашу айчызну зглушылі; |
Зроблены намі кароткі аналіз стылістычных прыёмаў Янкі Купалы ў яго першым зборніку дае нам вельмі каштоўныя вывады псыхолëгічнага і соцыялёгічнага характару.
У Янкі Купалы пераважае конкрэтнае мышленьне, палёт фантазыі пакуль што яшчэ ня высокі; знадворны сьвет беларускі поэта ўспрымае галоўным чынам як сьвет ліній і фарбаў; вобразы яго маюць конкрэтна ашчуповы характар; большаю часткаю гэтыя вобразы вытрыманы ў стылю і духу народнае творчасьці (паралелізмы, сымболіка), крыніцамі іх зьяўляюцца абстаноўка вясковага побыту. Гэткім чынам у "Жалейцы" адчыняецца цесная сувязь тэматыкі і поэтыкі: Янка Купала выступае тут перажна, як сялянскі поэта, пясьняр беларускай вёскі.
Другая плынь, якая бярэ свой пачатак у вытоках лірыкі Янкі Купалы, гэта зборнік „Гусьляр". Усяго два гады аддзяляе гэты зборнік ад першага (1908-1910), але за гэты кароткі пэрыод утварыліся некаторыя зьмены ў перажываньнях поэты і ў кірунку яго творчасьці. У "Жалейцы" пераважае момант об'ектыўны. Патос гэтага зборніку соцыяльны. Мы бачылі, як грунтоўна і шырока імкнецца там поэта абхапіць стан сялянства: тэма соцыяльнага ўціску і нацыянальнага прыгнечаньня чырвонаю пасмаю праходзіць праз увесь зборнік; вельмі частае спыненьне на гэтай тэме робіць нават уражаньне некаторай