аднастайнасьці. У „Гусьляры" на першы плян высоўваецца момант суб'ектыўны; тут паглыбляюцца ўласныя перажываньні поэты, ён імкнецца глыбей асазнаць сваё "я" і дае нам з гэтай прычыны песьні лірычныя, ва ўласным сэнсе гэтага слова.
Досыць багата прадстаўлена тут лірыка эмоцыяльная. Смутак, як і раней, уяўляе сабою агульны фон перажываньняў поэты; з грудзёў яго вырываецца хваравіты енк:
Смутна мне, божа. ― Куды я ня гляну, |
Зноў усплываюць тут матыў адзіноцтва і матыў каханьня, якое часам асьвятляе гэтую цемру адзіноцтва; ня новымі зьяўляюцца тут і настрой разлада паміж ідэалам і дзейснасьцю.
Неяк нясьмела, палахліва прасякаюць тут у лірыку Янкі Купалы мотывы анакрзонтычныя,―заклік да пацехі і забавы. Ужо у „Жалейцы" мы знаходзім прызнаньне поэты:
І шчасьце―дым, і праўда―дым, |
Гэтае прызнаньне больш падрабязна разгарнаецца ў вершы "Бяседа", дзе мы сустракаем такі заклік:
Годзі маркоціцца, хлопцы, дзяўчаты. |
Але гэта не радасны заклік да вясельля і забавы радзі самога вясельля і забавы, якія мы знаходзім у Анакрэона, Горацыя, у застольных песьнях Пушкіна, Бацюшкава і інш. Прыпомнім, напр., як Бацюшкаў выражае свой жыцьцё радасны, навеяны аптычнасьцю ідэал жыцьця:
Когда жизнь наша скоротечна, |
Янка Купала далёкі ад гэтага супакойнага ідэалу антычнасьці. У закліках беларускага песьняра да забавы адчуваецца хваравіты надрыў Івана Карамазава з яго замілаваньнем да клейскіх лісточкаў веснавых і пякельным разладам у сэрцы. Вясельле і забава для поэты толькі сродак пазбыцца жыцьцёвай пакуты. Анэкрэонтычны заклік да вясельля пераходзіць у яго ў сумцы матыў аб чарцы, у якой заліваюць гора. Пясьняр, заклікаючы да забавы, дадае:
Сэрцы дрыжаць нашы кроўю абліты, |
Гэта знаёмы нам ужо з "Жалейкі" матыў аб гарэлцы, які разгорнут у вершы "З гора ды з бяды".