Я лесам шоў; якаясь змора |
І падобна таму, як Данте з цёмнага лесу блуканьняў выводзіць Віргілі, так і беларускага песьняра з яго цёмнага леса сумленьня выводзіць песьня. Настрой поэты істотна зьмяняецца пад уплывам песьні:
І дзіва! блуд і страх мой зломан: |
Мы сустракаем у Янкі Купалы і фігуры пераварочаньня. Напрыклад, у вершы "Шчасьлівасьць" поэта выражае такое жаданьне:
Мець-бы мне крыльля саколія, |
Эпітэты "Гусьляра" ў параўнаньні з „Жалейкай", наадворот, параўнальна мала ўносяць новага; як і раней, яны вызначаюцца сваёй канкрэтнасьцю: месяц―лежабока (44) сонца―яснагрэйка (47); кусты калматыя (70); загоны шырокія (45); барозны роўныя і г. д.
Параўнаньні гэтак сама вызначаюцца конкрэтнасьцю; гэта пераважна роўнаступянёвыя параўнаньні. Напрыклад:
1) Як звон гусьляў звонкіх, |
Толькі у двох выпадках сустракаем мы адступленьне ад гэтай звычайнай для Купалы сыстэмы роўнаступянёвых параўнаньняў. Мы маем наступнае ўсходзячае параўнаньне:
Шуміць пушча, шуміць важна |