Старонка:Піятуховіч Колас.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

Якубу Коласу неўлясьціва гэта хрыстыянская кротасьць пры разьвязаньні сацыяльна-эканамічных пытаньняў: ён сын свайго веку, у яго поэвіі ёсьць заклік да барацьбы, да змаганьня, ёсьць рэвалюцыйны пафос. Але згодна з народнай псыхолёгіей у яго творчасьці мы сустракаем гэрояў, надзеленых глыбокай пытлівасьцю розуму, гэрояў з філёзофскай рэфлексыяй.

Такім гэроем зьяўляецца Сымон Музыка: усё цікавіць гэтага вясковага хлопчыка: дзеда пастуха ён літаральна засыпае рознымі пытаньнямі.

Сядуць, часам, ў дзень пад грушу
І гаворку распачнуць.
Распытаць пра сёе, тое,
Што займала яго вум,
Бо Сымон ні меў спакою
Ад сваіх трывожных дум[1]

На грунце сваёй пытлівасьці Сымон стварае філёзофію панпсыхізму. У яго вусны аўтар укладае пракананьне:

Усё жыве, ўсё душу мае,
Нават камень і пясок
Мае думкі і настроі.[2]

Гэрой аповесьці «У Палескай Глушы» гэтак-сама ахоплены філезофскім задумленьнем. Яго асабліва мучаць мысьлі аб сьмерці... Я памру. Маладым, пажылым ці старым, але факт той, што я памру, бо я, як і ўсё, што мае ў сабе пачаткі жыцьця, падлягаю сьмерці, бо ўсё на сьвеце, толькі што зарадзіўшыся для жыцьця, ужо мае у сабе адзнакі і пячаць сьмерці».[3] У творах Я. Коласа часта трапляюцца развагі ад асобы самога аўтара. Напр., у творы «Думкі у дарозе» у гэтых развагах зачэпліваюцца розныя філёзофскія і соцыяльныя пытаньні: «Далёкае неба, сіняе неба! Чаму не дасі адказу на нашу пакуту, на нашы надзеі, на наша блуканьне? Чаму не асушыш нашы горкія сьлёзы? Не супакоіш хворую душу і сэрца? Чаму не папаліш агнём справядлівым таго ліхога зьвера, што сее здраду, топча праўду і носіць няшчасьце на нашай зямлі? О, мой край! Поруч з галітвою ходзіць роскаш і багацьце, разам з людзкімі сьлёзамі мяшаюцца панскія вальцы, льюцца вясёлыя галасы песень, грыміць музыка з панскага саду, разам з мужыцкім потам цякуць дарагія віна».[4]

Народны вум, як мы бачылі, з асабліваю напружаннасьцю спыняецца ў легэндах на разьвязньні маральных пытаньняў. Тым выводзяцца людзі з чулым і чыстым сумленьнем, з волей, накірованай на дабро. Гэткі ёсьць

  1. Сымон Музыка. Менск 1918 г. стр. 9.
  2. Гл. па гэтаму пытаньню наш артыкул «Прырода ў творчасьці Я. Коласа»
    Вольны Сьцяг, 1921 г. №6 (8).
  3. Вольны Сьцяг, 1921 г. № 6 (8).
  4. Тарас Гушча. Родныя зьявы. Вільня 1911 г. стр. 4 і 6.