Старонка:Піятуховіч Колас.pdf/4

Гэта старонка была вычытаная

Любіць ён падслуховываць як:

Калышыцца жыта,
Радамі бяжыць,
Плыве без прастанку
І ціха шуміць.[1]

У асобе Коласа прырода Беларусі знайшла свайго тонкага і бесстароннага мастака: поэта рысуець ня толькі пекныя, вабячыя вока пэйзажыў яго знаходзім мы і іншыя малюнкі, ад якіх сорца сьціскаецца ад болю і жалю.

Гразь, балота ды пясок...
Чуць дзе крыху луг прыгодны..
Хвойнік, мох ды верасок...
Крыж хваёвы пры дарозе,
Кучка топаляў сухіх...
Сьцішна, нудна, як ў вастрозе,
Як на могілках якіх.[2]

Сам маючы тонкае пачуцьцё прыроды, Я. Колас і сваіх гэрояў надзяляе гэтым пачуцьцём. Яго Сымон Музыка ў гэтых адносінах тыповы беларус: ён мае душу надта чулую да хараства наогул і асабліва да хараства прыроды: на ўлоньні прыроды ён шукае сабе супакою, адпачынку:

Пойдзе з хаты ў поле, у луг,―
Цёпла ўсюды і прывольна.―
Грае сэрца, грае дух.
Сядзе ён на камень ў збожжы.
Ні cxіcьнецца і маўчыць,
Ловіць сэрцам сьпеў прыгожы,
Як жытцо загаманіць,
Як заввонюць і заграюць
Мушкі, конікі, жучкі,
І галоўкай заківаюць.
Засьмяюцца васількі.[3]

Кастусь з поэмы «Новая зямля» гэтак сам зьяўляецца другам прыроды: ён любіць рэчку ўзімку; там:

Расьце, гарыць душа дзяціна
І ўсе на сьвеце забывае,
І шчасьце, радасьць спажывае.[4]

Юрка з апавяданьня «Злучыліся» адзінокай хвойцы павярае свае думкі і гора сіраты.[5]

У псыхічным складзе беларуса рэзка вызначаецца адна рыса: надзвычайная пяшчотнасьць душы. Каб праканацца ў гэтым, досыць зьвярнуць увагу

  1. Песьні жальбы. Вільня. 1910 г. стр. 15.
  2. Я. Колас. Песьні жалобы, Вільня 1910 г. Стр. 34.
  3. "Сымон музыка" Менск, 1918 г. стр. б.
  4. "Вольны сьцяг" 1921 г. № 2 (4), стр. 5.
  5. Тарас Гушча. Родныя зьявы. Вільня 1914 г. стр. 213-216.