Старонка:Піятуховіч Колас.pdf/9

Гэта старонка была вычытаная

легэндзе „Мудры Салямон» закранута філёзофскае пытаньне а дамэтнасьці істнуючага. У сваім цэлым гэта легэнда ўяўляе сабой поэтычную тэодыцэю; тут выказваецца і ілюструецца глыбокая думка аб тым, «што усе на свѣце патрэбно, бо свѣт не можэ стаяць, калі-б не было й таго, што нам здаецца лихим. Праўду кажуць, што без лиха нема и дабра".[1] У апавяданьні «Круци, не круци, а трэ' ўмерци» народны розум спыняецца па думцы а нязьбежнасьці сьмерці, на што ўказывае і самая назва яго.[2] У легэндзе «З чаго ліхо на сьвеце» робіцца філёзофскі аналіз сацыяльных адносінаў. Сьвет у яго сучасным стане—гэта царства шатана, які выклікаў падзел людзей на рожныя клясы. «Убачыў ён, што Бог атступиуса ат людзей и пакинуу землю, давай гэта падбиваць дужэйшых, каб ены брали ўладзу над слабѣйшыми. Давай гэта дужэйшые атбираць ат слабейшых, што тые зробляць, давай их прымушаць рабиць на себе, давай ими ўладаць, бы сваім дабром».[3] Як выпік гэтага падзелу зьявілася барацьба, на якую ўходзяць усе сілы людзей. «И затрацили людзи ўсе свае силы тольки на тое, каб адалѣць сваих варагоў—таких самых людзей, як и ены. Так спрадвѣку билиса людзи, нищылі адны других. От атчаго лихо на свѣце».[4] Гэта змаганьне—нармальнае зьявішча. Сіла ў салідарнасьці. «Толькі тагды чалавек моцны, як ён не адзин, а жыве з другими людзьмі ўзгодзе да ў ладу. И чаго тольки не зробляць людзи, кали возьмутца за дзѣло грамадаю, бы адзин чалавек».[5] І гэта выдатная легэнда, сваімі ідэямі ў некаторых адносінах напамінаючая ідэі Аўгустына, выказаныя ім у творы «De cіwіtate Deі» канчаецца сьветлым аккордам: выразам веры ў тое, што царства шатана, грунтуючаеся на эксплюатацыі адных людзей другімі і на крывавым змаганьні, уступіць свае мейсца царству, гдзе будзе панаваць салідарнасьць. «Жывуць людзи, бы вада цячэ ў рацэ. А розум хоць цихо, памалечку, да ўсе расце, расце й паднимаецца на ноги. От як вырасце той, ясны бы сонейко розум да пачне свеціць людзям ў вочы, та тагды ўсе пазнаюць, с чаго лихо на свеце, пазнаюць праўду, паднимуцца ў згодзе, бы адзин чалавек прагоняць паганую нечысьць и зажывуць на земли, бы у раю».[6]

З асаблівай напружанасьцю народны вум пакірованы на разьвязываньне маральных пытаньняў. Этычны крытэрый народ прыкладывае к разьвязываньню самых хваравітых для яго сацыяльна-эканамічных пытаньняў. Праф. Сумцоў па гэтаму поваду заўважывае: «Белоруссия в нравственном отношении выдвигает не обилие мифических сказок на шаблонные мотивы о борьбе со змеями и т.п., а обилие мягких и гуманных легенд, в которых социально-экономические вопросы разрешаются в духе христианской любви и кротости».[7]

  1. Сержпутовский. Сказки и разсказы белорусов полешуков. СПБ. 1911 г. стр. 80.
  2. іbіdem, стр. 34—37.
  3. іbіdem, стр. 124
  4. іbіdem, стр. 126.
  5. іbіdem
  6. іbіdem
  7. Карский. Белоруссы т. ІІІ вып. 1. стр. 175.