Гэта старонка не была вычытаная
Соня
Бухарын.
Іцка
Бухарын, ну?
Кац
А хто такі Бухарын?
Іцка
Хто такі Бухарын? Гэта-ж вядомы…
Кац
Ну, хто ён такі?
Іцка
Хто ён? Бухарын. Гэта-ж… (Да Вадзіма). Скажэце вы яму, у вас лепш выйдзе.
Кац
Затым, што ты ня ведаеш.
Іцка (зьдзіўлена з націскам на „я“).
Я ня ведаю.
Вадзім
Гэта віднейшы політычны правадыр і вядомы марксысты.
Іцка
Ну, каторы, што мае знаёмства з Марксам, Энгельсам, вядома вялікі політычны галава. А вы можа знаёмы з ім, з Бухарыным?
Вадзім
Не, я яго ня бачыў нават.