такі фанатык, што я ня ведаю, ці магчыма якая небудзь барацьба з ім.
Чутковіч
Ну, значыцца, застаецца пакорна надзець камілаўку…
Вадзім
Васіль братка, ня гэта я хачу сказаць. Я хачу сказаць, што яго не пераканаеш, значыць пакінуць трэба і пайсьці, але куды? Я кожны дзень думаю. Можа я пашоў-бы куды небудзь, можа знайшоў-бы якую небудзь работу, але… яшчэ адно… разумееш.
Чутковіч
Соня застаецца.
Вадзім
Так. Калі-б я меў знаёмых, тады-б было лягчэй, і то… сын папа.
Чутковіч
(На ганку паказаўся поп).
Ну, гэта глупства. Зразумела, бярэцца пад увагу…
Вадзім
Бацька ідзе.
Чутковіч
Ведаеш што? Я падумаю, і, паколькі будзе магчыма, я дапамагу табе.
Вадзім
Дзякую, шчыра дзякую, браток. Мы аб чым небудзь пагаворым (поп падыходзіць да куста), каб ён не зразумеў нашай размовы. Дык ты кажаш, што музыка мае ўплыў і на жывёлу? (Поп падслухоўвае).