Гэта старонка не была вычытаная
А. Серафім
Што ён расказваў табе?
Вадзім
А так, нічога асаблівага, крыху пагутарылі.
А. Серафім
З рэвальвэрам ходзіць… камісарствуе…
Вадзім
Ён слаўны чалавек.
А. Серафім
У чым яго слава і кім ён праслаўлен?
Вадзім
Я ня ў гэтым сэнсе, тата.
А. Серафім
Хваліць, дык трэба-ж ведаць за што. Ну мерку зьняў на пашыцьцё расы?
Вадзім
Не.
А. Серафім
Чаму?
Вадзім
Пасьля крыху, тата, на што сьпяшацца.
А. Серафім
На што сьпяшацца? Я паслаў архірэю пісьмо, цягнуць далей непатрэбна, а гэта тваё каханьне „жыдоўкі“ трэба выкінуць з галавы. За розум трэба брацца