Гэта старонка не была вычытаная
3-ці сялянін
Цяпер вот ня трымаюцца законаў, хто й верыць, дык нейк ня так, як даўней было.
Вадзім
Вы кажаце пра рэлігійныя законы?
3-ці селянін
Так, я пра веру.
Вадзім
Я, браткі мае, маю на ўвазе другія законы.
1-ы селянін
А якія гэта другія законы? Можа бальшавіцкія якія?
Вадзім
Ня ў гэтым справа. Бальшавіцкія законы, гэта законы экономікі, законы жыцьця. Але аб гэтым ня будзем гаварыць. Вы прышлі па справах царкоўных?
3-ці селянін
Вот, вот, каб, значыцца, падтрымаць…
1-ы селянін
І замацаваць.
3-ці селянін
І замацаваць, каб у нас было ўсё, як і было.
Вадзім
Няўжо вы верыце ў тое, што, як было, так і будзе?