Старонка:П’есы (1927).pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

Макар

А, то заходзьце самі. (Соня прашла). Маладзенькая і, значыцца, жонка. Ніштаватая кабецінка. (Прачыніліся сярэднія дзьверы, паказалася галава Сёмкі-Званара). Хто там выглядае? (Падыходзіць да дзьвярэй).

Званар

Гэта я… з вёскі, бачыце…

Макар

З вёскі? Зайдзі сюды. (Званар уваходзіць і хрысьціцца). Ня хрысьціся, браце, тут бога ня знойдзеш. Сядай вось і скажы, як трапіў сюды? Садзіся сьмела на мякчэйшае крэсла.

Званар

Я, ведаеце, купіць сёе-тое ў горад выбраўся, аж прышлося заначаваць. Пашоў па горадзе, каля гэтага дому, сьветла. Я зацікавіўся, што тут.

Макар

Ага… А скуль-жа сам, здалёк?

Званар

Адгэтуль міль каля дванаццаці будзе. У бок Грозава, калі чулі.

Макар

Чаму ня чуў, калі я там блізка ўзгадаваўся. Мой бацька там на арэндзе сядзеў, але як пан выкідаў нас, мы й пацягнуліся хто куды. Я ў горадзе прыстроіўся.

Званар

О, дык вы свой чалавек.