Званар
Ха-ха-ха!.. Штукары!
Макар
Яны, кажа, сьвяшчэнныя: іх манах прынёс для сцаленьня хворае. Зараз хрэсны ход, штаны палажылі на шоўкавую падушку і дазволілі прыкладвацца да іх.
Званар
Ну, што ты скажаш?.. Ха-ха-ха!..
Макар
Ну, што ты зробіш. Ха-ха-ха!..
Званар
Калі так мы разгаварыліся, то я табе прызнаюся: я не выпадкова трапіў сюды. Я тут са сваім бацюшкам.
Макар
Ага!..
Званар
У яго ёсьць адзін сын. Бацюшка стары й надта заядлы. Ëн увесь час муліў сына, каб зрабіць, значыцца, папом яго. Заказалі нават форму. А ён нейк спутаўся з яўрэечкаю краўца Іцкі і вось нядаўна за яе, ды ў горад. Бацюшка аж вар‘яцее. Едзь-ма, кажа, ў горад, дастану я яго. Прыехалі, аж тут чытаем на ахвішы: Вадзім Быльніцкі — лекцыя, дыспут, ды супроць бога. Папёрся сюды і сказаў мне зайсьці пачакаць. Што ён з ім тут зробіць, я ня ведаю.
Макар
Вось яно ў чым справа… (Доўгія аплёдысменты). Ну, здаецца, скончыўся дыспут.