Дыякан
Так, цярпеньне вялікае.
Міхальскі
Але, як я спадзяюся, то на маім выйдзе. Ну я думаю, што сэкратар пад‘едзе скора, а гэтым часам стаў, Марта, што там ёсьць.
(Марта ставіць закуску і выпіўку).
Міхальскі
Калі мы пачыналі строіць царкву, думалася, што ўсё будзе гладка йсьці, тады неяк дружна браліся за работу, а цяпер віляць пачалі некаторыя, слабода нарабіла, але быць ня можа, да вялікадня скончым і я так думаю: маючы сваю царкву, можна будзе трымаць нашых ліскаўцаў у парадку і паслушэнстве.
Дыякан
Труднавата у „нынешние времена нету прежнего почитания“.
Міхальскі
Кожны лезе за пане-брата, хоча паказаць свой розум, што ў яго ніколі ня было. А памойму, кожны павінен ведаць, хто ты такі, і ня лезьці куды ня сьлед.
Янка
Ня будзем пра гэта гаварыць, пане Міхальскі, лепш вось з айцом духоўным павячэраць, ды (паказвае на будыльку) выпіць вось гэтых кропель.
Марта (налівае).
Прашу-ж госьцікі дарагія.