Гэта старонка не была вычытаная
Сэкратар
Што тут канцэлярыя табе?
Кабета
Не магу-ж я, панок, адвінуцца з дому, каб паехаць.
Сэкратар
Не магу-ж я за такой паняй прыслаць каней гэта раз, а другое трэба злажыць усё, чаго ты хочаш, у пісьменным відзе і здаць у рэгістратуру.
Кабета
Каму кажаце падаць?
Сэкратар
У рэгістратуру.
Кабета
А хто-ж ён будзе такі?
Сэкратар (іронічна).
Ізвольце аб‘ясьніцца з такімі…
Дыякан
Скажы, галубка, ты ў споведзі летась была?
Кабета
Была, айцец.
Дыякан
Дык, схадзі і сёлета, а цяпер трэба пачакаць, што бог дасьць. Запалі сьвечку, хай гарыць на стале ў гарнушку з жытам. Паправіцца — ахвяру паднясі, памрэ — памінкі зрабі: усё ад бога, галубка мая.
(Кабета ўсхліпваючы адыходзіць).