Старонка:Раніца рыкае (1925).pdf/15

Гэта старонка была вычытаная

ВЯСНОВАЕ

Марац,
думак схіліўшы гальлё,
марыць
аб мурожнай мяжы.
Сонца чырвоны галёп
золатам далі імжыць.

Раніца
ў полі рыкае
у зялёную сінь.
Раніць
грудзі рака ёй. —
Вісьне вясны каласьнік…

Вецер
пад гаем
песьняю поўдзень аўсяніць.
Сяляне ў сутулых павецях
на вышкі усьцягваюць сані.

Хлявы раскідаюць каровы,
абмякініўшы пысы ў мякіну.
Уцяку я сягоньня ў дуброву,
гаратлівую хату пакіну.

У карагодзе з дзяўчатамі стану
і буду вясну заклікаць.
Хай вечар, абвязаны белым туманам,
абніме мяне і кудлатую раць.