Гэта старонка не была вычытаная
Апрані яго сьвіткай зялёнай,
і на варце будзь з ім
Беларускай зямлі.
Няхай зьвякаюць стрэльбы пад клёнам,
і ўзыходзіць у сэрцах азім.
Гэй, віхрыся, паўстаньне, працоўнай сям‘і!
Шлю праклён табе, „orzeł“ дзюбаты,
ад імя Беларусі мужычай!
І ты ведай, што ў схіленых хатах
закрасуецца радасьць, наліўшымся жытам.
Ой, хутка ўжо пойдзе ў паходню
са сьцягам чырвонага зрэб‘я
змардаваны наш край.
Суцішыцца сівер нягодны…
Гэй, рэволюцыя, марш левы іграй!
|}