Туляўся выбоямі грэблі заплаканы променя вырыс. Апрануты латаным зрэб‘ем, у хаце мужычай я вырас.
Падслухаў там родныя песьні, як пелі дажынкамі жнеі. Сахою я гонейкі песьціў, кілзаючы сонца у шлеі.
Прастор-сінявокі юнак — да мяне прытуляўся ў сутоньні; губляючы зоры ў хмызьняк, яму сьнілася новае сёньне.
Туман, ацярушаны пытлем, цадзіў белаватую боязь. Падпаскам, ганяючы быдла, я раніцы кланяўся ў пояс.