Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ПЕРШЫ.

Час каля Купальля. Паўдня. Хата Зябліка.
Марыля — хворая: то сядзіць, то ляжыць на лож­ку. Данілка на зямлі скрыпку майструе. Старац сівы як галуб, абчэпаны торбамі і з кіем у руках сядзіць на лаве.

ЗЬЯВА I.
МАРЫЛЯ — ДАНІЛКА — СТАРАЦ.

СТАРАЦ. Так, так пані гаспадыня! Заўсёды бяда бяду вядзе́, але ніколі ня трэба здавацца. Ліха пераме́лецца і ўсё добра будзе. Калісь і мяне́ ціскалі няшчасьці з усіх бакоу, а цяпе́р… Э! Што казаць? — Жыву сабе́ і гора ніякага ня знаю. Торбачкі за пле́чы, кій сукаваты ў рукі і ха­джу сабе́ як ні ў чым нябывала па дарожках—пуцявінках. Так, так, пані гаспадыня!

МАРЫЛЯ (гавора з трудом). Гэта-ж толькі падумаць, дзе́дка. Мала ўсялякага безгалоўя, а тут на! табе́ яшчэ гэта хвароба. Ле́та не за гарою, скора касьба пачне́цца, жніво, работы гібель, а ты ляжы тут прыкаванай да ложка, як пакутніца якая. Ляпе́й хай-бы ўжо сьме́ртачка прыйшла на маю галаву няшчасную, дык хаця-бы хаты не завалівала. Не так я вясну спатыкала і праводзіла, як мнѐ сёлета прыйшлося, ох, ня так, як і сам знаеш! (Кашляе). А гэты суд у майго з дваром… То-ж не давядзі ты Божанька! Гаспадарку ўсю змарнавалі,