добранькі, і кажа: — „годзе вам на зямлі пакутаваць, прыйшла ўжо пара са мной вам разам панаваць! Сьвяты Пётра, — тут паказаў ён на гэнага, што нас вёў, — будзе над вамі апе́ку ме́ць на ве́кі вечныя“… (пауза).
ДАНІЛКА. Ну, а дале́й, што было?
ЗОСЬКА. Нічога! Тут я прабудзілася.
ДАНІЛКА. Шкода, што мы там не асталіся. Там-бы можа і скрыпку памаглі скарэй зрабіць.
ЗОСЬКА. Мамка, ці ты ўсё чула? Ну, як па твойму: добры сон, ці не?
МАРЫЛЯ. Чаму ня чула. Добры сон, ве́льмі добры сон! Бог яшчэ на нас, як відаць, не забыўся, а я думала…
ЗОСЬКА. Вось і тата ідзе́! (Уходзе Лявон і садзіцца за сталом. Аленка і Юрка выходзяць).
ЗЬЯВА VII.
МАРЫЛЯ — 3ОСЬКА — ДАНІЛКА — ЛЯВОН.
ЛЯВОН. Ну, што? Як маці?
ЗОСЬКА. Нічога! Мамка сягоньня якбы весяле́й трохі.
МАРЫЛЯ. (закашляўшыся). Абач, і ты ўжо прыйшоў! Што ж там чуў?
ЛЯВОН. Што чуў, што чуў?! Старую пе́сьню: не адпускаецца. Сягоньня высяляць будуць: ужо хурманкі ў іх наладжаны.
МАРЫЛЯ. Такі сягоньня! А я і з ложка не магу зыйсьці. Якжа гэта будзе?
ЛЯВОН (з гаркатою). Нічога! Вынясуць, як княгіню якую. Не бядуй па гэтым.
ЗОСЬКА. А якжа будзе з пасе́вамі? Няўжо нам і пажаць не дадуць?
ДАНІЛКА. Вось дурная! Як жаць ня будзеш, дык ме́ньш работы будзе, а то ўжо і так па самыя вушы мне гэта гаспадарка дадзе́ла: цягам рабі ды рабі!
МАРЫЛЯ. Куды ж мы дзе́немся?
ЛЯВОН. Нікуды! У чыстае поле!..