Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

яны ўсе́ пачнуць без цябе́ і мяне́? А так, пойдзем служыць, будзем як колечы памагаць ім з апошняга.

СЫМОН. Але! Трэба памагаць. Трэба пачынаць новае жыцьцё. І я яго пачну. Яшчэ мы знойдзем зямлі ў сваёй старне́ і яшчэ мы хату адбудуем на сваім загоне! Я добра прыглядзе́ўся, як людзі жывуць, і добра надумайся як трэба жыць. Тата праўду сказаў, што трэба розумам ваяваць, а не тапаром. І я розумам буду ваяваць і другіх вучыць да гэтае вайны. Годзе крыўды, годзе няпраўды! (Вялікі трэск над хатай).

ЗОСЬКА (спужаная). Ах! Каб хаця нас без пары хатка не пахавала?

СЫМОН. Ня бойся! Гэта толькі з крокваў закот зьдзіраюць. Пакулъ нас адгэтуль ня выпрасяць — столі чапаць ня будуць. Ды тата-ж на дварэ: бача, што там робіцца…

ДАНІЛКА. А я ўсё такі пайду адгэтуль на кожны выпадак. Каб іх паляруш! іскрыпку не даюць спакойна рабіць. Пойдзем, малыя. (Забірае Аленку і Юрку і выходзе).

ЗЬЯВА XI.
МАРЫЛЯ — СЫМОН — ЗОСЬКА.

МАРЫЛЯ. Памажэце мне́ з хаты выйсьці, а то страшна!..

СЫМОН. Зараз, мамка, зараз!

ЗОСЬКА. І мне́ не́як жудка! Ды яшчэ гэты тата не́дзе задлякаўся!

СЫМОН. А на мяне́, ве́даеш з кожнай мінутаю не́йкая рызыка находзе. Здае́цца, нічога на сьве́це цяпе́р не баюся. Хоць-бы зямля тут разступілася, дык ня спужауся-бы і у вапраме́тную скочыў! Дый праўда. Падумай, сястрыца, чаго нам баяцца? 3ямлю ад нас адабралі, хату нашую раскідаюць, астаёмся мы, як пасьля пажару, — толькі ў вопратках. Дык што-ж мы такія значым на сьве́це і што нас за жыцьцё чакае? Без зямлі, без свае́ хаты, чалаве́к што шалёны сабака — адна