Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

сонейка ня бачаць, праўданькі твае́ ня бачаць, голасу твайго ня чуюць. Асьвяці ты — Божа, душу маю грэшную, не пакінь майго ўдовінага сіроцтва, — пашлі мне́ сілачкі гэтых малых выхаваць! Укрый іх ад галоднае і халоднае сьме́рці, і ад благіх людзе́й укрый іх, Божа!

ДАНІЛКА. Мама, мамачка, не галасе́це гэтак, а то аж мне́ на сьлёзы зьбіраецца, як пагляджу я на цябе́!.. Шкода таты, ве́дама, што шкода, але што-ж ты зробіш? Дык не бядуйце, мамка! Я не задоўга ўжо йскрыпку сваю скончу і так тады зайграю, так зайграю, што ўжо нікому з нас так галасіць не захочацца! А цяпе́р ляпе́й будзем аб чым іншым гутарку вясьці. Мне́ як ве́льмі сумна зробіцца, што йскрыпка не ўдае́цца, дык я тады сам з сабою гутару і гутару… Ну, што-ж бы такое? Э! трудна не́як і да розуму прыйсьці. Ага! Вось скажэце мне́ мамка, чаму гэта так даўно тату не хавалі? Усё ніяк дагэтуль не сабраўся папытацца цябе́ аб гэтым.
МАРЫЛЯ. Не хавалі, бо так трэба было, — сьле́дзтва рабілі. Закон, бачыш, такі ёсьць: як хто сам праз сябе́ памрэ, дык датуль ня можна хаваць, пакуль ня дойдуць, як і праз што ён душой загаве́ў.

ДАНІЛКА. Ага! Ве́даю цяпе́р. Значыцца, як і я памру, дык ня будуць датуль хаваць, пакуль не даве́даюцца ў мяне́, на што я памёр. А-а-а скажэце мне́, мамка, на што гэта людзі родзяцца, каб пасьля ўміраць? Бо-ж, я думаю, не вялікі цымус ляжаць засыпанаму зямлёй.
МАРЫЛЯ. Гэтак ужо Богам устроена на сьве́це. Нічога не парадзіш.

ДАНІЛКА. Не самавітае, як так, гэтае ўстройства. А ці праўда, мамка, што ёсьць такая старонка, праз каторую плывуць крыніцы з жывой вадою. Кажуць, калі напіцца тае́ вадзіцы жыватворнае, дык чалавек ніколі ня ўмрэ.

МАРЫЛЯ. Можа і ёсьць. Хто ж яго ве́дае? Але яшчэ тае́ крыніцы ніхто ня бачыў і ня піў з яе́, бо каб хто-не́будзь піў, то хоць адзін чалаве́к