Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

глыбока захаваў у сабе́, — то табе́ яго збэсьцяць, без ніякае літасьці збэсьцяць! Нячыстымі рукамі будуць капацца ў душы, пакуль ня вырвуць з яе́ гэтага шчасьця і ня кінуць яго пад ногі і ня раз- давяць. (Пауза).

МАРЫЛЯ. Усё-ж такі, як-бы там сабе́ ня было, а нам трэба думаць, як дале́й жыць. Паняволі мусім сабе́ даваць якую раду. Гэтага, сынок мала, што ты загадаў перацягнуць сюды ламацьцё з поля. Грызьці яго ня будзем.

СЫМОН. Што-ж, мамка, ізноў да таго мяркуець, каб ішоў туды, да іх, ласкі прасіць?

МАРЫЛЯ. А хоць-бы і так, то што-ж там ве́льмі такое?

СЫМОН. Я ўжо мамцы ад пе́ршага дня казаў і цяпе́р тое кажу: не пайду туды і вы ўсе́ ня пойдзеце. Аднаго кроку ў той бок ня дам, і адгэтуль не саступлю. Магіла татава стала векве́чнай перагародкай паміж імі і намі, і не зністожыць яе́ сіле чалаве́чай! Гора таму, хто пе́ршы пераступе гэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім і пойдзе з імі! Ня доўга будзе хадня побач з імі. Бо яны, калі сэрца ня вырвуць і душы ня збэсьцяць зусім, то хоць вочы асьле́пляць і пусьцяць блуднымі сьце́жкамі на ве́чнае бадзяньне, на ве́чны зьдзе́к і паніжэньне. А свае́ на такога будуць тыкаць пальцамі і шаптаць асьцярожна: „адступнік, душапрадавец! Бацькаву магілу перажаргаў, каб у іх зладзейскія рукі лізаць!“

МАРЫЛЯ. Але ты бяз іх не абойдзешся. Рана — позна мусім ісьці, к ім… па работу, па хле́б…

СЫМОН. Дык што-ж, калі я з мусу і пайду, як слуга іх, як нявольнік, але не па сваёй добрай волі — як іх падлыжнік і завушнік? Праца мая, нявольніка, дол толькі ім глыбе́йшы выкапае, а хле́б сьпе́чаны нявольніка рукамі ядам абе́рнецца ў зубах іх. Але цяпе́р… цяпе́р ніяк к ім не пайду, хіба вяроўкамі пацягнуць, калі ёсьць на сьве́це такія вяроўкі моцныя. Там, над бацькавай магілай