Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА III.
ТЫЯ-Ж і ЗОСЬКА.

Зоська босая, але старанна прычасаўшыся і адзе́ўшыся. Увыйшоўшы, не́йкі час стаіць у няпэўнасьці, трымаючы штось пад хвартухом. Гаворыць ні-то баязьліва, ні-то вінавата; часам сьлёзы дрыжаць у яе́ голасе).

СЫМОН. Прыйшла такі на нач! Што-ж гэта табе́ зрабілася?

ЗОСЬКА. Чаму ты так гаворыш, братка? Ці-ж я калі-нѐбудзь начавала дзе іначай апрача свае́ хаткі, або цяпе́р не начую кожную ноч на гэтым ламацьці?

СЫМОН. А заўчора, дзе ўсю ноч прападала? Думаеш ня ве́даю!

ЗОСЬКА. Нічога ты, браток, ня ве́даеш, ох, як нічога! Мнѐ так сумна і страшна зрабілася, што тата ляжаў тут непадалёк не пахаваны і такі жудасны з гэтай вяроўкай на шыі, што я ня выцерпела і, як учадзеўшы, у поле пабе́гла. І нідзе́ не начавала, нідзе́, усю ночку на полі блудзіла. Нічога благога не рабіла, каб я так шчасьцейка свайго не аглядала!

МАРЫЛЯ. Не кляніся, дачушка! На што?… Ня трэба!

СЫМОН. А чаму сагоньня ў пару ня прыйшла з магілак? Чаму?

ЗОСЬКА. Сягоньня?.. з магілак?.. Так сабе́!.. Зайшлася на мінутку да цёткі, што служа з дзядзькам у дварэ… Такая не́йкая нуда ў дарозе агарнула, што не магла стрымацца і зайшлася… Ды вось нам яна — цётка — пазычыла трохі сала і хле́ба. Кажа: „У вас сягоньня памінкі па тату, дык хоць павячэраеце на здаровейка“. (Дастае́ прыне́сенае і аддае́ матцы). У цёткі пазычыла… Не хацелася мне́ спачатку браць, але пасьля так шкода вас усіх тут зрабілася, што ўзяла і пазычыла…

СЫМОН. Ве́даю, у якой цёткі была ты з пазыкай, ве́даю! Але чым ты аддаваць будзеш гэта пазычанае? Трэба-ж — яшчэ выдумала цётку не́йкую? Сказала-б ужо проста, што была ў дзядзькі,