Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

ЗОСЬКА. Няпраўда, мамачка! Няпраўда! Я там ня была, — гэта можа толькі це́нь мой быў там. Але́ — пэўне це́нь! Я часам бачу, як це́нь мой адлучыцца ад мяне́ і пойдзе сабе́ недзе далёка-далёка! Праз высокія горы йдзе, над быстрымі рэчкамі і шчырымі барамі плыве́, а пасьля ізноў ка мне́ ве́рнецца і ходзе за мною сьле́дам, якбы соча мяне́. Тады на мяне́ страх нападае. Ох, баюся я гэтага свайго це́ню, як відма якога з таго сьве́ту баюся!

МАРЫЛЯ. Дык гэта це́нь твой там быў?..

ЗОСЬКА. Це́нь, мамачка! це́нь! Я сама ня была там. Каго я там ня бачыла?

МАРЫЛЯ (устаўшы). Ня ве́ру я табе́! Ты ве́чна толькі штось нязвычайнае выдумляеш, каб толькі мазгі каму завясьці і аплуціць. Але вось што: прысягні, што гэта няпраўда, што ты сама туды не хадзіла! Прысягні! Іначай і мяне́ з розуму зьвядзе́ш, як сама ўжо, відаць, сходзіш.

ЗОСЬКА (устаючы). Прысягну, мамачка! На што хочаш — прысягну, што гэта це́нь мой быў. На што хочаш прысягну! Руку дам праз сваю галаву.

МАРЫЛЯ. Ня трэба мне́ твае́ галавы. (Паказаваючы на абраз). Вось, перад Богам прысягай! Перад яго абразом. (Зоська змагаецца з сабой). Ну, чаго чакаеш? Станавіся на калені і прысягай!

ЗОСЬКА (апускаючыся на калені перад абразом). Мамка, я баюся! Страх нейкі ўсю мяне́ праймае.

МАРЫЛЯ. Складай пальцы на крыж і прысягай! Іначай, я асьляплю цябе́, каб да сьме́рці туды сьцежкі не знайшла!

ЗОСЬКА (складаючы пальцы на-крыж). Мамка, мамачка! Ня губеце мяне́! Я не магу!.. Я ня ве́даю, каторае з нас це́нь мой, а каторае я сама?

МАРЫЛЯ. А калі я табе́ вочы выкалю, тады даведаешся? Га! даве́даешся тады? (Чуваць прыбліжаючаеся насьвіставаньне).

ЗОСЬКА (прасьвятле́ўшы). Мамачка! Ен, сам — це́нь мой — ідзе́! Удваіх з ім будзем прысягаць!

МАРЫЛЯ (заламаўшы рукі на чале́). Што са