Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

ПАНІЧ. Ты, мой міленькі, азьвярэў і ня помніш сам, што кажаш. Ве́дай тое: што кіўну я толькі пальцам, і ты зараз-жа зазвоніш ланцугамі за напад на маіх людзе́й з тапаром, калі ягамосьця з хаты выпрашавалі.

СЫМОН. Ве́даю, ве́даю! Але пакуль гэта мая сястрычка не абрыдае панічу, то ён на яе́ брата і на матку ня кіўне́ пальцам.

ЗОСЬКА (уве́сь час сочыць за Сымонам і тапа­ром). Братачка! На што ты сваю сястру так у балота топчаш? Яшчэ і паміма цябе́ яе́ людзі натопчуцца! Кінь дакучаць панічу і мне́: гэтым бядзе́ не паможаш!

СЫМОН. Ха-ха-ха! Можа на кале́ні скажаш стаць і маліцца перад ім? (Да паніча). Чаго, паніч, прыйшоў сюды? Ці-ж табе́ мала, што яна туды, над твой палац бе́гае? Ці-ж табе́ гэтага мала?!

ПАНІЧ. Я прыйшоу табе́ сказаць: дакуль вы будзеце сядзе́ць на маім полі?

СЫМОН. Я не на панічовым сяджу, а на Божым, і ніхто мяне́ апроч Бога згэтуль ня згоне!

ПАНІЧ. А закон на што?

СЫМОН. Я і чакаю закону: суд будзе і праўда ве́рх возьме.

ПАНІЧ. Каб за табой праўда была, то не сядзе́ў-бы гэтак пад голым не́бам.

СЫМОН. Нашто-ж нас да гэтага давёў? Нашто хату раскідаў?

ПАНІЧ. Бо з майго ле́су была пабудавана.

СЫМОН. А хто будаваў гэтай вось сяке́рай? (Трасе́ сяке́рай).

ЗОСЬКА. (Становіцца між панічом і Сымонам). Братачка! Адна сяке́ра пабудавала, а другая раскідала, — пры чым-жа тут паніч? Ен яе́ ніколі і ў рукі не бярэ. (Уходзе Данілка).

ЗЬЯВА VIII.
ТЫЯ-Ж і ДАНІЛКА.

ДАНІЛКА (у старану). А бач! І панічок прыйшоў к нам у госьці! Толькі чым мы яго пачастуем?