Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/44

Гэта старонка не была вычытаная

АКТ ТРЭЦІ.


ЗЬЯВА I.
МАРЫЛЯ — адна.

МАРЫЛЯ (сядзіць і шые торбу). Ох! охо! Ня судзіла долячка скарыстаць з свайго дабрыца, як усе́ добрыя людзі карыстаюць! Падумаць толькі! Добры быў лянок; палола яго, рвала, слала, а як уле́жыўся — сушыла, мяла, у дваіх з Зоськай нітачку па нітачцы вывелі… Па Грамніцах кросны паставіла… колькі сьце́нак наткала… На кашулі сабе́, нябошчыку і дзе́ткам ткала. Звалілася бяда, і ўсё пайшло марна: заме́ста кашуль — торбы шыю. Эх! эх! Сабе́ і дзе́цям — жабрацкія торбы. (Задумаваецца).

ЗЬЯВА II.
МАРЫЛЯ — ЗОСЬКА — ДЗЕЦІ.

ЗОСЬКА (уходзе з пукам васількоў, за ёй — дзе́ці). А ты усё шыепі, мамка?! Кіньце!.. Жудка мне́ становіцца ад гэтага твайго шыцьця. Мне́ здае́цца, што ты нам усім жывым яшчэ сьмяротныя сарочкі шыеш. Кіньце, мамка, гэту сваю няшчасную работу! (Садзіцца і ўе́ вянок, каля яе́ — дзе́ці).

МАРЫЛЯ (пры ўходзе Зоські дале́й шые). Гэ! мая родненькая! А хто будзе шыць? Ты, можа? Што-ж мяне́, цябе́, (паказаваючы на дзяце́й) іх, усіх нас чакае? Што? А пашыць трэба шмат, ох, як шмат гэтых сховаў на крошкі ад людзкога стала!