Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

СЫМОН (кінуўшы пале́на на-крыж Данілкаваму. Панура). Тую рабіну ссе́к, на каторай бацька… Емкі будзе крыж. 3 большага абчасалі і запілавалі з Данілкам, асталося толькі трохі абгладзіць і ўсё будзе гатова. Ці ня бачылі дзе струга?

ЗОСЬКА (устаючы). Я не́дзе, братка, яго бачыла. Зараз знайду! (Находзе струг і аддае́ Сымону). Можа што памагчы табе́?

СЫМОН (стругаючы крыж, стаўшы на кале́нях). Нічога ня трэба! Бачу, што часу ня маеш: вяночак пляце́ш, завіваеш. Дык пляці, завівай, як доб­рыя людзі адны другім вяровачкі плятуць, завіваюць!

ЗОСЬКА (садзіцца і дае́ ей вянок, у старану). Мамка проці мяне́, брат проці мяне́, а хто-ж за мяне́ заступіцца?

ДАНІЛКА. Вось дык пайшла ў нас сягоньня работа! Зоська вянок уе́, Сымон крыж робе, мамка торбачкі шые, а я іскрыпачку раблю. Дзівіцеся людзі!

МАРЫЛЯ (да Сымона). Пад ве́чар, як вас усіх тут ня было, прыходзіў ізпоў} той і казаў, каб дар­ма ня йшлі яму на перакор. Хату ў дварэ дае́ і цябе́ з Зоськай бярэ на службу.

СЫМОН (горача). Нічога ня трэба, нічога! Раз сказаў, каб мне́ аб гэтым і не ўспаміналі. Ласка іх да парога, толькі да парога. У вочы лісам сьце́ляцца, а як зыйшоу з воч, дык і з памяці проч! Ня трэба! Сам усяму рады дам! Адбудую хату на­нова, гаспадарку нанова завяду. Жыцьцё пачнем новае. Вось толькі крыж паставіць і разбору дзе́ла дачакацца? Ня там, у іх, а тут наша ме́йсца. Ніхто нас адгэтуль ня згоне і ня выстраша, каб хоць самога люцыпэра на помач выклікаў. Спакон вякоў усё гэта наша было, ёсьць і будзе. Мы ня прыблуды якія. Мы ня маем права і кроку даць адгэтуль у тую старану. Хай яны к нам ідуць, а ня мы к ім!

ДАНІЛКА. Ня вытрываеш — пойдзеш!

СЫМОН. Так! Але! Можа і праўда, можа на­вет і пабягу (загадліва), але як і з чым?...