Старонка:Раскіданае гняздо (1919).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

Як сам на сабе́ завалаку — бале́й радасьці спраўлю таму, хто будзе спаць пад гэтым крыжам, а сам буду ве́даць тое, што нікому не кланяуся, перад нікім не жабраваў.

ДАНІЛКА. А каму-ж гэта мамка торбы шые?

СЫМОН Шые, бо ня мае чаго рабіць. Але як пашые, то я што да аднэй папалю!

МАРЫЛЯ. Пакулъ ты, дзе́ткі, прыбярэшся паліць, то яны самі спарахне́юць на мне́, на гэтых малых, а мо’і яшчэ на кім. Вось адна торбачка і гатова! (Падымае на руках, разглядае). Здае́цца, добра будзе — ня мала і не вяліка, толькі яшчэ вяровачкі прывязаць. (Шукае і прывязавае).

СЫМОН. Эх, кіньце, мамка, дзяцініцца! Душу ў мяне́ хочаце вырваць без пары — больш нічога! Не дасьцё спакойна навет крыж гэты кончыць.

МАРЫЛЯ. Што, дзе́ткі? Я-ж нічога! А што запас бяды ня чыне, то ты сам добра гэта ведаеш і разумѐеш.

СЫМОН (да Данілкі). Паглядзі, Данілка, якога сука крыж зьбіць, бо ўжо ўсё гатова — абгладзіў.

ДАНІЛКА (шукае з сяке́рай, находзе крук у бервяне́ і выдзірае). Вось зараз табе́ гэты кручок выдзеру: тата за яго — як віў путы — няньку чапляў. (Падае́ крук Сымону, той абчэсавае і зьбівае крыж).

ЗОСЬКА. Калі-ж ты панясе́ш яго Сымонка?

СЫМОН. Калі? Сягоньня! А на што табе́ ве́даць?

ЗОСЬКА. Так сабе́, пытаюся. Але-ж гэта ўжо ве́чар на дварэ: поначы не́сьці будзе нягодна?

СЫМОН. Няпрауда! Поначы ляпе́й з крыжам ісьці. Ніхто цябе́ ня чэпе і не зьняважа. У ночы, а поўначы панясу, але ня ў дзе́нь, бо ў дзе́нь яшчэ і крыж мне́ выдзеруць, як выдзерлі з сэрца і душы ўсё добрае і сьве́тлае. У ночы пайду з кры­жам на магілкі, як відма якое з таго сьве́ту, каб аж нябошчыкам жудка было! Адзін тата мяне́ мой пазнае і радасна выйдзе ка мне́ на спатканьне, — падзякуе за крыж і баслаўленьне сваё дасьць мне